Прэзідыум Каардынацыйнай рады ў жніўні 2020 года, калі яна сапраўды была патрэбная. Злева направа — Павел Латушка, Марыя Калеснікава, Вольга Кавалькова, Максім Знак, Сяргей Дылеўскі. Латушка, Кавалькова і Дылеўскі цяпер у эміграцыі, Калеснікава і Знак — палітзняволеныя. Фота: Tut.by

Прэзідыум Каардынацыйнай рады ў жніўні 2020 года, калі яна сапраўды была патрэбная. Злева направа — Павел Латушка, Марыя Калеснікава, Вольга Кавалькова, Максім Знак, Сяргей Дылеўскі. Латушка, Кавалькова і Дылеўскі цяпер у эміграцыі, Калеснікава і Знак — палітзняволеныя. Фота: Tut.by

У якасці падазраваных па справе Каардынацыйнай Рады прыцягнута звыш ста асоб, праводзяцца следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, расказалі БЕЛТА ў Следчым камітэце Беларусі.

СК сумесна з МУС збіраюць доказы адносна дзейнасці, якая вялася ў 2020 годзе па стварэнні Каардынацыйнай рады, піша Белта.

СК называе гэту ініцыятыву «спробамі па захопе дзяржаўнай улады» і і прасоўваннем «ідэі гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу».

Лукашэнкаўцы сцвярджаюць, што спіс сяброў Рады ім перадаў адзін з удзельнікаў КР, які нібыта вярнуўся ў Беларусь праз «камісію па вяртанні». Гэтае сцвярджэнне немагчыма праверыць, у мінулым такія заявы часта выяўляліся непраўдзівымі і скіраванымі на тое, каб пасеяць недавер.

СК падазрае ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт. 357 (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам) і ч. 3 арт. 361-1 (уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання ў мэтах учынення злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці) звыш 100 чалавек. 

Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, у тым ліку ператрусы. З улікам атрыманых доказаў будзе разгледжана пытанне аб запуску працэдуры спецыяльнай вытворчасці, піша Белта. 

Сёння па краіне прайшлі масавыя ператрусы ў людзей, звязаных з Каардынацыйнай радай апазіцыі. Прыйшлі па месцы рэгістрацыі Паўла Латушкі, Сяргея Чалага, Юрася Губарэвіча і іншых. 

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
12