Больш за 30 тысяч з ліку прадпрымальнікаў — фізасобы, якія плацяць адзіны падатак без рэгістрацыі ў якасці ІП. Амаль 52 тысячы аформілі рамесную дзейнасць. Такую лічбу «СБ» агучыла Святлана Барташ, член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў.

Колькі грошай сплочваюць прадпрымальнікі ў бюджэт? Сярэднія арганізацыі — 8,2% ад агульнага аб'ёму падаткаў, малыя — каля 13,4%, мікра — 9,2 %, ІП — 3,1%.

Іпэшнікі складаюць 8% занятых у эканоміцы. У сярэднім па краіне ад аднаго прадпрымальніка ў бюджэт паступае прыкладна 400 рублёў у месяц.

Уклад малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў ВУП Беларусі летась склаў 25,7%.

Нагадаем, што для ІП рыхтуюцца чарговыя змены ў закон. З наступнага года хочуць павысіць стаўкі адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў.

Пасля таго, як беларускім ІП забаранілі працаваць па спрошчанай сістэме падаткаабкладання, большасць прадпрымальнікаў былі вымушаныя перайсці на агульную сістэму падаткаабкладання, згодна з якой з 2023 года трэба плаціць 20% ад заробку. 

Чытайце таксама:

Хочуць павысіць падатак на першую кватэру і аўтамабілі, павялічыць нагрузку на ІП. Якія змены рыхтуюць у Падатковы кодэкс

Колькі ІП закрануць змены ў законе аб прадпрымальніцтве 

Намеснік міністра эканомікі патлумачыла павышэнне падаткаў: «Амкадору» складаней зарабіць, чым іпэшніку

Гомельскіх прадпрымальнікаў прымушаюць працаваць пад пагрозай штрафаў

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
1