Давыдаўскі рынак у Гомелі. Фота ілюстрацыйнае
«Хто сёння не працаваў — патрапіць пад адміністрацыйны штраф. Калі толькі не было ўважлівай прычыны і не паведамілі за 5 дзён пра тое, што сёння працаваць не будзеце», — паведаміла крыніца.
Паведамляецца, што з іпэшнікамі сустрэлася мясцовая адміністрацыя.
«Іпэшнікі не ведаюць, як працаваць з цяперашнімі пастановамі, і невядома, ці будуць многія працаваць увогуле. Сядзім і чакаем. Прадпрымальнікі, іх сем'і і работнікі на мяжы беспрацоўя. Гэта сотні тысяч чалавек ва ўмовах кепскай эканомікі і цэнаў, кратных дзвюм і больш у параўнанні з лютым», — кажуць прадпрымальнікі.
27 кастрычніка частка індывідуальных прадпрымальнікаў у Баранавічах, Пінску, Віцебску, Маладзечне, Лідзе і іншых гарадах не выйшла на працу. Яны чакаюць дакладнага тлумачэння, як далей выкарыстоўваць механізм цэнаўтварэння. Да таго часу аднаўляць працу не хочуць.
Чытайце таксама:
«Замучылі праверкамі». Прадпрымальнікі спынілі працу ў 13 гарадах краіны
У Беларусі сёння зачыненыя крамы абутку «Мегатоп»





