Ілюстрацыйная выява. Фота: Alistair Berg / Getty Images

Ілюстрацыйная выява. Фота: Alistair Berg / Getty Images

Новае даследаванне, апублікаванае ў часопісе Scientific Reports, паказала, што пастаянныя і доўгія відэаканферэнцыі ў Zoom, FaceTime, Microsoft Teams і іншых платформах могуць шкодзіць працы мозга і сэрца чалавека.

Як гэта вызначалася?

Навукоўцы прааналізавалі ўплыў так званай «стомленасці ад зумаў» (стану знясілення пасля відэазванкоў) на арганізмы 35 студэнтаў аднаго з універсітэтаў Аўстрыі. Чальцы групы падзяліліся напалам і па чарзе наведвалі то вочныя, то дыстанцыйныя заняткі працягласцю 50 хвілін кожная.

У той жа час навукоўцы правяралі стан студэнтаў пры дапамозе апаратаў ЭЭГ (электраэнцэфалаграмы) і ЭКГ (электракардыяграмы) для маніторынгу актыўнасці мозга і сэрца, а таксама ладзілі апытанкі наконт настрою і стомленасці ўдзельнікаў групы.

«Мэтай даследавання быў пошук фізічных змен, звязаных са стомленасцю, узбуджэннем нерваў і мазгавых хваляў, а таксама са скарачэннем сардэчнага рытму ў студэнтаў. Вынікі аналізу паказалі, што былі прыкметныя адрозненні паміж наступствамі заняткаў ужывую і анлайн. 

У анлайн-студэнтаў на працягу лекцыі ўвесь час павялічвалася стомленасць і санлівасць, а іх мозг з усіх сіл напружваўся, каб вярнуць канцэнтрацыю. А студэнты, якія вучыліся ўжывую, наадварот, былі больш жывымі, актыўнымі і шчаслівымі. Прыборы не фіксавалі ніякага пагаршэння іх стану», — піша The Washington Post са спасылкай на навукоўцаў.

Тыя адзначылі, што з улікам вынікаў аналізу, відэаканферэнцыі карысней разглядаць толькі ў якасці дадатку да рэальных сустрэч, а не іх поўнай замены. 

Таксама навукоўцы заклікалі правесці больш маштабнае даследаванне «стомленасці ад зумаў» з большай колькасцю ўдзельнікаў аналізу.

Чытайце таксама:

Адкладванне будзільніка раніцай не шкодзіць сну і можа палепшыць стан арганізма — даследаванне 

Інтэнсіўнасць выкарыстання мабільніка ўплывае на якасць спермы — навукоўцы

Расказваем, як стварыць хатні каворкінг. Гэта павысіць прадукцыйнасць і дапаможа захаваць матывацыю

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
7
Сумна
0
Абуральна
0