З ІЧУ ён павінен быў выйсці яшчэ 21 лістапада. На гэты момант месца знаходжання Аляксандра і прычыны яго другога затрымання пакуль невядомыя, піша «Гомельская вясна».

Яго маці Таццяна Канеўская — была адной з лідарак кампаніі «Маці 328», якая змагалася супраць працяглых тэрмінаў для затрыманых паводле наркатычных артыкулаў. У 2020 годзе была даверанай асобай Святланы Ціханоўскай.

8 жніўня 2020 года, напярэдадні выбараў, яе затрымала міліцыя. Увесну 2021 года суд пакараў Таццяну Канеўскую шасцю гадамі пазбаўлення волі за «масавыя беспарадкі».

Таццяна мае чатырох сыноў. Малодшаму Георгію — 14 гадоў. Увесну яе сына Дзмітрыя пасадзілі на тры гады за негатыўны допіс пра міліцыю ў тэлеграме. Нядаўна ён выйшаў на волю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2