30 кастрычніка суддзя Аляксандр Аляксеенка пакараў 10 суткамі глыбачаніна Сяргея Троцкага, начальніка гаспадарчага аддзела Глыбоцкага філіяла РУП «Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» паводле часткі 2 артыкула 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), піша «Вясна».

Паведамляецца, што мужчына на сваёй старонцы ў «Аднакласніках» размясціў «экстрэмісцкі матэрыял» і спасылку на «экстрэмісцкі» Youtube-канал.

У судзе Троцкі прызнаў сваю віну часткова, але ўсё адно суддзя пакараў яго 10 суткамі арышту. Мабільны тэлефон не быў канфіскаваны, яго вярнулі ўладальніку. Але пасады начальніка гаспадарчага аддзела Глыбоцкага філіяла РУП «Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» малады чалавек быў пазбаўлены.

Чытайце таксама:

Арыштавалі і аштрафавалі за «экстрэмізм» пяцярых студэнтаў гомельскага медуніверсітэта

Праваабаронцу Уладзіміра Целепуна адпусцілі з ІЧУ

Сына палітзняволенай Таццяны Канеўскай адправілі на суткі за «экстрэмісцкія матэрыялы»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
7