У пастанове суда ў віну Аляксандру ставілася тое, што «ў месенджары Telegram шляхам адпраўкі асабістага паведамлення ажыццявіў распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі ў выглядзе артыкула з супольнасцяў […], уключаных у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», піша «Вясна».

Аляксандр — сын вядомай палітзняволенай грамадскай актывісткі з Гомеля Таццяны Канеўскай, якая ўжо трэці год знаходзіцца за кратамі.

Яна некалькі гадоў змагалася за змены ў антынаркатычным заканадаўстве ў якасці прадстаўніцы ініцыятывы «Матчын рух 328». Таццяна з'яўлялася ініцыятаркай галадоўкі маці асуджаных за наркотыкі. У парламенцкіх выбарах-2019 яна брала ўдзел у якасці кандыдаткі ў дэпутаты.

Таццяна была даверанай асобай Святланы Ціханоўскай. Яе затрымалі за тры дні да прэзідэнцкіх выбараў, 6 жніўня 2020 года, і выставілі абвінавачванні па двух артыкулах:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — удзел у масавых беспарадках
  • арт. 292 Крымінальнага кодэкса — захоп будынкаў і збудаванняў

У маі 2021 года яе асудзілі на шэсць гадоў турмы ва ўмовах строгага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4