Гульцы моладзевай зборнай Эрытрэі на турніры ва Угандзе ў 2019 годзе. Фота: AP

Гульцы моладзевай зборнай Эрытрэі на турніры ва Угандзе ў 2019 годзе. Фота: AP

Федэрацыя футбола Эрытрэі адклікала сваю мужчынскую зборную з адборачнага турніру чэмпіянату свету 2026 года з-за боязі, што гульцы паспрабуюць атрымаць палітычны прытулак падчас паездак за мяжу, паведамляе Guardian.

У сумеснай заяве ФІФА і Канфедэрацыі афрыканскага футбола (за некалькі дзён да таго, як зборная павінна была адправіцца ў Марока на свой першы матч, гаварылася, што «ўсе матчы Эрытрэі былі адмененыя», але тады не ўтрымлівалася ніякіх тлумачэнняў.

Нацыянальная федэрацыя футбола Эрытрэі (ENFF) пакуль не пракаментавала сітуацыю, але вядома, што мясцовыя гульцы рыхтаваліся да двух першых матчаў сваёй адборачнай кампаніі на працягу трох месяцаў, перш чым у канцы кастрычніка ім паведамілі, што яны не возьмуць удзелу.

Некаторыя члены мясцовай федэрацыі футбола спрабавалі пераканаць Міністэрства спорту і культуры даць камандзе дазвол на гульню, але камісар па спорце і культуры Зэмедэ Тэкле адмовіў у гэтым.

***

Зборная Эрытрэі з'яўляецца адной з найслабейшых зборных свету. Яна была на 200-м месцы у рэйтынгу ФІФА (рэйтынг аб'ядноўвае 207 зборных), а зараз у ім не пазначана.

Зборная ні разу не ўдзельнічала ў Кубку афрыканскіх нацый, які з'яўляецца галоўным кантынентальным турнірам у Афрыцы. Натуральна, ні разу не кваліфікавалася на чэмпіянат свету.

У снежні 2009 года, пасля пройгрышу ў чвэрцьфінале Кубка Усходняй і Цэнтральнай Афрыкі ў Найробі (Кенія), зборная ў поўным складзе знікла ў невядомым кірунку. У Эрытрэю вярнуўся толькі галоўны трэнер і ахоўнік зборнай. Праз некаторы час футбалісты звярнуліся ў арганізацыю па справах бежанцаў Кеніі з просьбай аб наданні палітычнага прытулку.

Чытайце таксама:

Стала вядома, чаго хоча ад федэрацыі футбола Георгій Кандрацьеў

З брэсцкім «Дынама» згуляла каманда расійскіх комікаў, якія выступалі ў «ДНР». Гледачоў сабралася нямала

Экс-гульца зборнай Расіі арыштавалі з паўкілаграма наркотыкаў

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
9
Ого
3
Сумна
13
Абуральна
1