«У тыдзень бацькоўскай любові, які адзначаецца ў краіне, мой муж, бацька чатырох маленькіх дзетак, атрымаў адзін год строгага рэжыму. Самы максімум.

За што фармальна па паперах? У рэальнасці, канешне, не гэта стала нагодай і прычынай. Але ў паперы паклалі: не выйшаў на прагулку, адзін раз з кімсьці паразмаўляў, ляжаў на падлозе ў ізалятары пасля начнога змагання з холадам.

За гэта мой муж атрымаў адзін год строгага рэжыму.

А дзеці атрымалі — яшчэ адзін год без бацькоўскай любові.

Я як магла рыхтавалася да гэтага «года». Але калі справа ў судзе разбілася ўшчэнт — у сэрца закралася надзея, што можа хаця б дадуць менш.

Калі пракурор учора запрасіла год строгага — я маліла Бога, каб быў хаця б іншы рэжым. Але не. Год строгага рэжыму. Адзін дзень ізалятара за адзін дзень турмы.

Яшчэ адзін пакутлівы год па ШІЗА, карцарах і ізалятарах. Яшчэ адзін год жыцця з вырваным сэрцам», — напісала жонка Змітра Наста на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Змітра Дашкевіча затрымалі ў красавіку 2022 года. Разам з жонкай Настай яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года.

14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі».

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
37