У судзе і Зміцер, і Наста адмовіліся даваць паказанні. Яны прызналі на працэсе толькі тое, што сапраўды прысутнічалі на маршы пратэсту 23 жніўня 2020 года. У матэрыялах справы тры тамы — яны агучваліся ў судзе.

На працэсе пералічылі усе арышты, штрафы і крымінальны перасьлед Змітра, пачынаючы з 1999 года. 

Пракурор папрасіў кожнаму даць паўтара года калоніі.

У выніку Зміцер асуджаны на 1,5 года калоніі, а Наста Дашкевіч атрымала тры гады хатняй хіміі

Нагадаем, што 15 чэрвеня Наста нарадзіла сына Данііла, гэта чацвёртае дзіця ў сям'і Дашкевічаў (ёсць таксама Мара, Давід і Магдалена).

Зміцер знаходзіцца ў зняволенні з 23 сакавіка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Лідкін боршч / Адказаць
14.07.2022
Ганьба такой уладзе. Людзі выйшлі на мірнае шэсьце, нават, згодна з лукашэнкаўскай канстытуцыяй, маюць на гэтае права, нічога не зрабілі дрэннага, не разьбілі шкло ў кафэ, не зламалі лаву, і такія прысуды.
0
Litwin / Адказаць
14.07.2022
Чарговы людарэжны прысуд так званана "суда"

"Суддзя" Таццяна Пірожнікава люстрацыі не баіцца? А яна булзе!
0
Алекс / Адказаць
14.07.2022
Здесь вопрос не в том, сколько дали сейчас. А в том, выйдет ли Дима через 1.5 года или за это время ему нафантазируют еще на 5-10 лет. Точно также, как это сделали с Андреевой.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру