Сандра Рулафс. Фота: RoelofsSandra / Facebook

Сандра Рулафс. Фота: RoelofsSandra / Facebook

54-гадовая былая першая лэдзі, якая афіцыйна дагэтуль замужам за Саакашвілі, падзялілася галоўнай высновай іх сустрэчы: больш яны не разам.

«Мне спатрэбіліся цэлыя два гады, перш чым я аказалася псіхалагічна гатовай і досыць упэўненай, каб паехаць і наведаць Мішу ў зняволенні. Пасля працяглай сустрэчы і шчырай размовы я магу сказаць, што мы больш не разам», — паведаміла Рулафс.

«Я зычу яму свабоды, здароўя і шчасця», — дадала яна.

Ад грамадзянкі Нідэрландаў Сандры Рулафс, з якой ён пазнаёміўся ў 1993 годзе, Саакашвілі мае двух ужо дарослых сыноў: Эдуарда і Нікалаза. Таксама ў яго ёсць адна дачка, Эліс-Марыя, ад грузінскай спявачкі Сафо Ніжарадзэ і другая, Жасмін, ад дэпутаткі «Слугі народа» Лізаветы Ясько.

Як вядома, пра свае стасункі Міхаіл і Лізавета публічна абвясцілі ў 2021-м годзе, што Сандра назвала нечаканым для сябе, а форму, у якой гэта было зроблена, «непрымальнай».

Міхаіл Саакашвілі быў затрыманы 1 кастрычніка 2021 года, калі напярэдадні выбараў вярнуўся ў Грузію. Ён абвінавачваецца па некалькіх крымінальных справах. Па некаторых з іх Саакашвілі быў асуджаны да шасці гадоў зняволення яшчэ да вяртання ў Грузію. Праз стан здароўя ён знаходзіцца ў тбіліскай клініцы. Дактары кажуць пра кепскі стан палітыка. У лютым паведамлялася, што палітык важыў 67 кг — амаль на 50 меней, чым быў да зняволення.

Чытайце таксама:

Польскі лекар спрабаваў цішком вынесці біялагічны матэрыял Саакашвілі — грузінскія ўлады

У Грузію прыехалі дактары з Польшчы для медыцынскага абследавання Міхаіла Саакашвілі

Саакашвілі рассакрэціў пол і імя свайго чацвёртага дзіцяці

«Гэта яго ўкраінскі працяг». Украінская дэпутатка заявіла, што нарадзіла ад Саакашвілі

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
7
Абуральна
3