Lymphocytes and red blood cells Лимфоциты и эритроциты Лімфацыты і эрытрацыты

Лімфацыты і эрытрацыты ў крывяносных сасудах. Камп'ютарная візуалізацыя. Фота: Roger Sutcliffe / Getty Immages

Дзеянне новай вакцыны, якую распрацавалі даследчыкі з Чыкагскага ўніверсітэта, заснавана на спыненні аўтаімуннай рэакцыі без нанясення шкоды іншым клеткам імуннай сістэмы.

Звычайна вакцына вучыць імунную сістэму чалавека распазнаваць вірус або бактэрыю як ворага, якога варта атакаваць. Напады праводзяць Т-клеткі (адмысловы тып лімфацытаў) імуннай сістэмы. Яны распазнаюць непажаданыя клеткі і малекулы — ад вірусаў і бактэрый да ракавых клетак — як чужародныя для арганізма і пазбаўляюцца іх. Як толькі Т-клеткі пачынаюць першапачатковую атаку, яны захоўваюць памяць аб ворагу, каб хутчэй ліквідаваць яго ў будучыні.

Аднак Т-клеткі могуць рабіць памылкі і прымаць здаровыя клеткі за чужыя. Напрыклад, у людзей з хваробай Крона імунная сістэма атакуе клеткі страўнікава-кішачнага тракту; у хворых на рассеяны склероз Т-клеткі атакуюць міелін (ахоўнае пакрыццё нерваў), што прыводзіць да слабасці і анямення, страты зроку і, у канчатковым выніку, да праблем з рухамі і паралічу.

У арганізме ёсць механізм, які гарантуе, што імунныя рэакцыі не ўзнікнуць у адказ на кожную пашкоджаную клетку ў арганізме. Гэта з'ява вядома як перыферычная імунная талерантнасць. І за яе адказвае печань. Менавіта яна маркіруе малекулы з разбураных клетак пазнакай «не атакаваць», каб прадухіліць аўтаімунную рэакцыю на іх і даць ім загінуць натуральным шляхам.

Менавіта на гэтым механізме і заснавана дзеянне «зваротнай вакцыны». Як адзначаюць навукоўцы ў сваім артыкуле ў часопісе Nature Biomedical Engineering, яны злучылі антыген (малекулу, якую атакуе імунная сістэма) з малекулай, якая нагадвае фрагмент старой клеткі, якую печань распазнае як сябра, а не як ворага.

Замест таго, каб павысіць імунітэт, як у выпадку выкарыстання звычайнай вакцыны, вучоныя з дапамогай «зваротнай вакцыны» вельмі спецыфічным чынам прыгнятаюць яго, выдаляючы памяць імуннай сістэмы аб малекуле. Хоць такое сціранне імуннай памяці непажаданае пры інфекцыйных захворваннях, бо яно спыняе аўтаімунныя рэакцыі, падобныя да тых, што назіраюцца пры рассеяным склерозе, дыябеце I тыпу, рэўматоідным артрыце або хваробе Крона, пры якіх імунная сістэма атакуе здаровыя тканкі чалавека.

У выпадку рассеянага склерозу выпрабаванне прэпарату на жывёлах паказала, што імунная сістэма перастала атакаваць міелін, дазваляючы нервам зноў функцыянаваць правільна і паварочваючы назад сімптомы захворванняў. Серыя іншых эксперыментаў паказала, што выкарыстанне вакцыны дапамагае мінімізаваць іншыя імунныя рэакцыі.

Сёння аўтаімунныя захворванні звычайна лечацца прэпаратамі, якія шырока падаўляюць імунную сістэму. Яны могуць быць вельмі эфектыўнымі, але пры гэтым блакуюць імунныя рэакцыі, неабходныя для барацьбы з інфекцыямі, і таму маюць шмат пабочных эфектаў.

Як сцвярджаюць аўтары, выкарыстанне для лячэння «зваротнай вакцыны» магло б быць больш спецыфічным і прывесці да меншай колькасці пабочных эфектаў.

Цяпер праводзяцца клінічныя выпрабаванні на людзях.

Чытайце яшчэ:

Знойдзены новы метад ранняга выяўлення рассеянага склерозу

Новае адкрыццё можа садзейнічаць лячэнню старэчай дэменцыі і хваробы Паркінсана

Ключ да лячэння дэпрэсіі, артрыту і Альцгеймера хаваецца ў блукаючым нерве

Клас
34
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?