Стэнд з інфармацыяй пра Элізу Ажэшку. Фота: Hrodna.life

Стэнд з інфармацыяй пра Элізу Ажэшку. Фота: Hrodna.life

Паводле крыніц Hrodna.life, таблічкі прыбралі не на рамонт, і назад яны могуць не вярнуцца.

Турыстычныя стэнды з інфармацыяй пра Элізу Ажэшку ўсталявалі на вуліцах Гродна летам 2021 года. Іх адкрыццё прымеркавалі да 180-годдзя з дня нараджэння пісьменніцы.

Усяго ў горадзе было 10 стэндаў:

  • каля доміка і помніка пісьменніцы;
  • на вуліцах Васілька і Маркса, дзе Ажэшка жыла ў розныя часы;
  • каля Бернардынскага касцёла, у якім пісьменніца вянчалася са Станіславам Нагорскім;
  • у Румлёўскім парку, дзе быў маёнтак яе сям'і;
  • на старых каталіцкіх могілках, дзе Ажэшка пахаваная.

Інфармацыя на стэндах была размешчаная на трох мовах: беларускай, англійскай і польскай.

Распрацоўкай праекта займаўся Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Фінансы на гэта выдзяляў Еўрасаюз.

Раней, у ліпені 2023 года, з будынка гродзенскага чыгуначнага вакзала знік памятны знак паўстанцам 1863 года. Замест яго ўсталявалі дошку, прысвечаную савецкім падпольшчыкам часоў Другой сусветнай вайны. У гродзенскім гарвыканкаме на запыт гродзенцаў адказалі, што не ведаюць, куды знікла шыльда.

Чытайце таксама:

Вітаўт, Тызенгаўз, Ажэшка… На разьбярскім пленэры пад Гроднам стварылі драўляныя фігуры знакамітых дзеячаў мясцовай гісторыі

Бондарава прысвоіла сабе знішчэнне знака ў гонар паўстання 1863 года і хоча замяніць Касцюшку на Сталіна

«Эліза Ажэшка і яе рэцэпты яднання для беларусаў». Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?