У чарговым выпуску праграмы Хадановіча:

  • як Багушэвіч прысвяціў Ажэшцы свой верш;

  • чаму польскія крытыкі называюць пісьменніцу малодшай сястрой Адама Міцкевіча;

  • складаны шлях Ажэшкі да любові да Гродна — як гэта было;

  • хто здрадзіў сям'і Ажэшкі падчас паўстання 1863 года;

  • якой была стратэгія барацьбы пісьменніцы за свабоду.

Вось некалькі думак з новага відэа.

Усе мы часам пачуваемся бяссільнымі, пачуваемся няздольнымі паўдзельнічаць у грамадскім руху, супрацьстаяць ворагу, які мацнейшы, але гэта радасць прычыніцца да агульнай справы хаця б драбніцаю, яшчэ калі цябе бачаць не чужаком, а сваім і патрэбным.

Сама Ажэшка прызнавалася: сціснутыя зубы і бяссільныя слёзы паразы паўстання зрабілі з яе пісьменніцу і грамадскую дзяячку. Яна проста прыняла іншую доўгатэрміновую стратэгію стваральнай дзейнасці — будаванне сваёй айчыны, свайго дома перад абліччам варожай імперыі, якая гэты дом і гэтую айчыну руйнуе. Сёння мы знаходзімся перад абліччам той самай імперыі. Мы адчуваем у горле слёзы і сціскаем зубы ў тым жа адчуванні няздзейснасці тут і цяпер нашых мар на перамогу ў паўстанні 2020-га, мы жывём у досведзе вайны 2022-га, мы спадзяваемся на перамогу святла над цемраю, але Эліза Ажэшка падкідвае нам рэцэпт: не спяшайцеся сварыцца і запісваць у ворагі тых, хто можа паслужыць, тых, хто дзесяцігоддзямі паводзіўся як чужы.

Памятайце наш налёт снабізму, калі людзі мянялі сваю грамадскую пазіцыю? Як мы іранічна казалі: «Пераабуваецца». Усё гэта дзяленне грамадства на неверагодных і свядомых, усё гэта бурканне незадаволенасці старых змагароў: «А дзе вы, а дзе вашы твары былі ў 2001-м, 2006-м ці 2010-м?» Ажэшка паказвае, як гэта неістотна на фоне яднання, якое мусіць адбывацца, і раней ці пазней абавязкова адбудзецца.

Памятаем, што сёння мы самі з'яўляемся ўстановамі культуры, таму чытаем беларускую літаратуру, глядзім новы выпуск пра неверагодную Элізу Ажэшку, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся гэтым відэа з сябрамі і сяброўкамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
" / Адказаць
14.11.2022
Довольно странный видос. Литератор рассказывает про литератора и так скудно останавливается на её произведениях. А где развернутый анализ творчества? Рассказчик, наверное, сознательно забывает о важном, ведь его цель совершенно другое - примирение. Он призывает примириться с тем беспределом, что сегодня творится в Офисе?
0
Возомучник / Адказаць
15.11.2022
", ай да бросьте вы. Нету нынче в СБ ни литераторов, ни аналитиков, а вот провокаторов много.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру