Фота: kufar.by

Фота: kufar.by

На «Куфры» з'явілася аб'ява: пласцінку з аўтографамі Уладзіміра Мулявіна і музыкамі ансамбля «Песняры» прадаюць за 1500 рублёў, заўважыла «Камсамолка».

Прадавец піша, што стан вініла выдатны, і дадае: «На адным баку пласцінкі ледзь прыкметная вельмі тонкая драпіна. Пласцінка была падпісаная ў Мінску. Арыенціровачна — 1978-1980 гг. Больш падрабязная інфармацыя недаступная, бо сведка памёр у 2018 г.»

На дыску запісаны галоўныя шлягеры «Песняроў»: «Крык птушкі», «Волагда», «Белоруссия», «Белавежская пушча». Таксама ёсць песні «Явар і каліна», «Да трэціх пеўняў», «Пацалунак», «Па ваду ішла». Інакш кажучы, вельмі вядомы рэпертуар.

Канверт кружэлкі з аўтографамі. Фламастарам на ім распісаўся Уладзімір Мулявін. Фота: kufar.by

Канверт кружэлкі з аўтографамі. Фламастарам на ім распісаўся Уладзімір Мулявін. Фота: kufar.by

На адным баку канверта — аўтограф Уладзіміра Мулявіна фламастарам. На адвароце — яго ж подпіс шарыкавай ручкай. А таксама (з адназначна вядомых) аўтографы піяніста калектыву Анатоля Гілевіча і вакаліста ды альтыста Валерыя Дайнэкі. Таксама ля свайго прозвішча ў радку аўтарства песні «Пацалунак» распісаўся кампазітар Ігар Лучанок.

Адварот канверта кружэлкі з аўтографамі. Фота: аб'ява на kufar.by

Адварот канверта кружэлкі з аўтографамі. Фота: аб'ява на kufar.by

Кружэлку прадавец з Бабруйска Магілёўскай вобласці ацаніў у 1500 рублёў. Сярэдні кошт вінілавых дыскаў-гігантаў легендарнага беларускага ансамбля «Песняры» складае ад 3 да 85 рублёў у залежнасці ад ступені рэдкасці і захаванасці. Так, найбольш высока цэніцца падвойны альбом «Праз усю вайну» 1985 года.

Чытайце таксама:

У Мінску прадаюць кватэру Уладзіміра Мулявіна

Выявілася, што саліст «Песняроў» Леанід Барткевіч — родзіч аднаго з айцоў БНР

У серыяле пра «Песняроў» заблюрылі сцэны з акцёрам-купалаўцам. Проста паглядзіце на гэтыя кадры

Стары хіт «Песняроў» увайшоў у саўндтрэк да камп'ютарнай гульні

«Беларускія песняры» спявалі на «Блакітным агеньчыку» з віншаваннямі Кісялёва ды Салаўёва і жартамі Петрасяна пра Украіну

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?