Спецыяліст адзначае, што навіна пра вакцыну вельмі няпэўная — няма зразумелай інфармацыі акрамя таго, што вядзецца нейкая распрацоўка. 

Але сама па сабе ідэя зрабіць вакцыну супраць псіхаактыўных рэчываў, якія могуць выклікаць залежнасць, не новая. Канстанцін адзначае, што распрацоўваюцца вакцыны супраць какаіну, нікаціну, апіятаў і амфетамінаў: 

«Калі мы кажам пра пасіўную імунізацыю, вакцына — гэта калі мы ўводзім гатовыя антыцелы да пэўных антыгенаў, супраць якіх жадаем выклікаць рэакцыю. Калі робім актыўную рэакцыю, мы ўводзім самі антыгены, каб яны справакавалі выпрацоўванне антыцел. Малекулы псіхаактыўных рэчываў даволі простыя і маленькія, яны не могуць выступаць у ролі антыгенаў і таму самі па сабе не могуць стаць матэрыялам для вакцыны.

Таму малекулы псіхаактыўных рэчываў трэба звязаць з нейкім досыць вялікім бялком, які мог бы справакаваць імунную рэакцыю. Ідэя ў тым, што ў адказ на ўжыванне такіх рэчываў мусіць узнікаць рэакцыя антыцел, якія замінаюць пранікненню рэчыва ў мозг і, адпаведна, атрыманню той самай псіхаактыўнай рэакцыі, дзеля якой гэтае рэчыва ўжываюць».

Дзякуючы гэтаму чалавек не адчувае таксічных праяваў ужывання рэчыва, ды і не мае ад яго пазітыўнага эфекту, то-бок губляецца сам сэнс шкоднай звычкі.

Што да алкаголю, Канстанцін адзначае, што вакцыну супраць яго спрабуюць стварыць ужо не адзін год у лабараторыях у розных краінах свету, але эфект пакуль што толькі тэарэтычны. Напрыклад, група амерыканскіх навукоўцаў распрацавала генны прэпарат, які ўводзіцца ў арганізм аднаразова і аднаўляе ўзровень дафаміну ў мозгу — у людзей, якія пакутуюць на алкагалізм, сінтэз гэтага гармону пагаршаецца. Але ж такую вакцыну пакуль нават не выпрабоўвалі на людзях.

Канстанцін звяртае ўвагу на яшчэ адзін аспект: «Распрацоўка любога новага прэпарату, у тым ліку вакцыны — гэта досыць вялікія грошы. Не ведаю, магчыма, яны раптоўна ўзяліся аднекуль у беларускай медыцыны. Але ці гэта так, яшчэ пытанне, фінансавы стан беларускай навукі і медыцыны выклікае сумнеў».

Медык падкрэслівае, што ў тэорыі вакцыну ад алкагалізму сапраўды можна стварыць. Але навука пакуль што не перакінула масток ад тэорыі да практычнай распрацоўкі такой вакцыны, каб яе можна было выкарыстоўваць у клінічнай практыцы. Паказальна, што такімі вынікамі пакуль не могуць пахваліцца нават найбагацейшыя лабараторыі свету.

Чаму некаторыя людзі адчуваюць большую трывогу пасля ўжывання алкаголю, чым іншыя

Навукоўцы абверглі міф, што людзі пасля спажывання алкаголю лічаць іншых больш прывабнымі

Як сумяшчаць алкаголь і трэніроўкі і найменш шкодзіць арганізму

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
15
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?