Мікіта Куканенка служыў на Лідскай штурмавой авіябазе лётчыкам звяна вучэбна-баявой эскадрыллі і загінуў 19 мая 2021 года ва ўзросце 22 гадоў.

У той дзень ён разам са сваім настаўнікам Андрэем Нічыпорчыкам выконваў трэніровачны палёт над Баранавічамі на Як-130. Падчас палёту выявілася тэхнічная няспраўнасць, самалёт рэзка пайшоў уніз. Дыспетчар даў каманду экіпажу катапультавацца, але пілоты не пакідалі падпаленай машыны, пакуль не адвялі яе максімальна далёка ад жылых дамоў.

Так мае выглядаць стэла ў гонар Мікіты Куканенкі паводле задумы яе ініцыятараў

Так мае выглядаць стэла ў гонар Мікіты Куканенкі паводле задумы яе ініцыятараў

Стэлу ў гонар Мікіты Куканенкі ўсталёўваюць на тэрыторыі новых карпусоў Полацкага кадэцкага вучылішча на Верхнім замку. На яе ўсталяванне абвяшчаўся збор грошай, які пакуль што не прынёс патрэбнай сумы.

Асобы Нічыпорчыка і Куканенкі рэжым Лукашэнкі спрабуе ўбудаваць у агульную сістэму сваёй «вайскова-патрыятычнай» прапаганды.

Чытайце таксама:

Пенсіянера асудзілі за «абразу лётчыкаў»

У лагеры «Зубраня» адкрылі куток памяці расіяніна, які загінуў на імперыялістычнай вайне ва Украіне

У Баранавічах адкрылі мемарыял у гонар загінулых год таму лётчыкаў ФОТА

Як выглядае памятны знак лётчыкам-героям за тыдзень да гадавіны крушэння самалёта Як-130 у Баранавічах

Лётчыкам Андрэю Нічыпорчыку і Мікіту Куканенку пасмяротна прысвоенае званне «Герой Беларусі»

СК: Cамалёт у Баранавічах пацярпеў крушэнне з-за адмовы сістэмы кіравання

«Дапамажы, Божа!»: з’явілася расшыфроўка, што казалі пілоты перад крушэннем самалёта пад Баранавічамі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?