андрэй курэйчык Андрей Курейчик

Андрэй Курэйчык. Скрын ютуб-канала Курэйчыка

Пра тое, што першая серыя праекта «Акрэсціна» не будзе даступная беларускаму гледачу, паведаміў тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд» са спасылкай на аднаго са стваральнікаў.

«І гэта добра, бо беларусы гэтага не зразумеюць. Мы яе паказвалі замежнікам: літоўцам, французам, венграм. Ім наша гісторыя пра 2020 года цікавая, замежны глядач будзе яе глядзець», — сказаў той чалавек.

Гэтыя словы абурана пракаментаваў рэжысёр Андрэй Курэйчык.

«Я такога цынізму ў сваім жыцці не сустракаў. Фільм «Акрэсціна» планаваўся і першапачаткова пазіцыянаваўся як беларускі праект для беларусаў. Мы здымаем для нас пра нашу ж гісторыю.

Я як праваўладальнік, сцэнарыст, рэжысёр скажу так: не, так не будзе. Калі, не дай бог, гэта каманда для венграў будзе паказваць у абыход беларусаў, я іх засуджу.

Бо гэта ў дачыненні да беларусаў подласць», — заявіў Курэйчык на сваім ютуб-канале.

Па словах рэжысёра, на вытворчасць серыяла было патрачана каля 200 тысяч еўра. Ён кажа, што сам не атрымаў ні капейкі ганарару ад медыя «Маланкі», разам з якім здымаў праект.

***

Серыял «Акрэсціна» пачалі здымаць у Літве ў пачатку мінулага года. Калі гледачы пабачылі кадры бэкстэйджу, то абурыліся сцэнамі расстрэлу людзей у турме. Сам стваральнік потым тлумачыў, што гэта быў сон аднаго з герояў.

Усе працоўныя матэрыялы па «Акрэсціна» цяпер знаходзяцца ў літоўска-беларускага выдання «Маланка», якое займалася інфапрамоцыяй серыяла.

Чытайце таксама:

Першая серыя «Акрэсціна» не будзе даступная беларускаму гледачу

«Наступную серыю я б рабіў пра Бяляцкага». Што чуваць пра серыял «Акрэсціна»?

Літоўскі рэжысёр паставіў з рэпрэсаванымі гарадзенцамі спектаклі пра Курапаты і Марыупаль і зняўся ў серыяле пра Акрэсціна — пагутарылі з ім

«І пра Асвенцім трэба было здымаць, калі там гарэлі печы». Інтэрв'ю з Андрэем Курэйчыкам пра нашумелы серыял 

Клас
26
Панылы сорам
9
Ха-ха
7
Ого
6
Сумна
2
Абуральна
3