Спёка ў Румыніі ўжо дасягнула +40°C. Фота: AP Photo/Andreea Alexandru

Спёка ў Румыніі ўжо дасягнула +40°C. Фота: AP Photo/Andreea Alexandru

Хваля спёкі, якую празвалі «Цэрберам», накрые часткі Іспаніі, Францыі, Італіі, Грэцыі, Харватыі і Турцыі. Тэмпература паветра чакана перавысіць 40°C, а ў Італіі месцамі дапускаюць нават 48.8°C.

У наступныя дні ў многіх месцах могуць зарэгістраваць новыя тэмпературныя максімумы.

Для дзесяці італьянскіх гарадоў, уключаючы Рым і Фларэнцыю, праз спёку абвясцілі чырвонае папярэджанне.

Экстрэмальная спёка ў краіне ўскосна ўжо стала прычынай смерці аднаго чалавека: у горадзе Лодзі пад Міланам ад цеплавога ўдару страціў прытомнасць 44-гадовы рабочы, які наносіў дарожную разметку. Мужчына пасля памёр у бальніцы. Паведамлялі таксама пра некалькіх турыстаў, якія страцілі прытомнасць праз спёку.

Тэмпературным максімумам для Еўропы застаецца паказчык 48.8°C, які зарэгістравалі ў жніўні 2021 года каля горада Сіракузы на італьянскай Сіцыліі.

Паводле ацэнак спецыялістаў, падчас рэкордна гарачага для Еўропы лета мінулага года з-за спёкі загінулі больш за 61 тысячу чалавек.

Даследаванні паказваюць, што ў працэсе змены клімату Еўропа награваецца ўдвая хутчэй, чым у сярэднім іншыя рэгіёны свету.

Чытайце таксама:

3 ліпеня стаў самым гарачым днём на планеце ў гісторыі назіранняў

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
3