Фота: Francisco Seco / AP

Фота: Francisco Seco / AP

«Мы шануем нашых саюзнікаў. Мы цэнім нашу агульную бяспеку. І мы заўсёды цэнім шчырую размову. Украіна будзе прысутнічаць у Вільні на саміце НАТА, бо гэта — павага. Але Украіна таксама заслугоўвае павагі. Цяпер, на шляху ў Вільню, мы атрымалі сігналы, што абмяркоўваюцца фармулёўкі без Украіны. І я хачу падкрэсліць: гэта фармулёўка толькі на запрашэнне, а не на сяброўства Украіны. Беспрэцэдэнтна і абсурдна, калі няма ніякіх часавых рамак і для запрашэння, і для сяброўства Украіны; і калі замест гэтага дадаецца нейкая дзіўная фармулёўка пра «ўмовы» нават для запрашэння Украіны…» — напісаў Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.

Ён мяркуе, што цяпер у Альянсу няма гатоўнасці ні запрасіць Украіну ў НАТА, ні зрабіць яе чальцом Альянсу. А значыць, застаецца магчымасць таргавацца сяброўствам Украіны ў НАТА ў перамовах з Расіяй.

«А для Расіі гэта азначае матывацыю і далей працягваць свой тэрор. Нявызначанасць — гэта слабасць. І я адкрыта абмяркую гэта на саміце», — падсумаваў прэзідэнт Украіны.

Клас
90
Панылы сорам
8
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
4