Уладзімір Зяленскі, кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак і Валерый Залужны. Фота з фэйсбука намесніка міністра абароны Ганны Маляр

Уладзімір Зяленскі, кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак і Валерый Залужны. Фота з фэйсбука намесніка міністра абароны Ганны Маляр

— Яго раздражняе, калі кажуць, што ўкраінскае наступленне павольна прасоўваецца. Гэта не шоу, дзе можна рабіць стаўкі. Кожны метр даецца крывёю.

— Ён увесь час на сувязі з галоўнакамандуючым арміі ЗША Маркам Мілі і ўвесь час просіць павялічыць пастаўкі ўзбраення і боепрыпасаў. Мілі добра ўсё разумее, але пастаўкі не залежаць толькі ад яго аднаго.

— Украіна атрымала танкі «Леапард» не для таго, каб тыя ездзілі на парадах, а для баявой працы. На полі бою любы «Леапард» — цэль для ворага.

— Вайсковая дактрына НАТА — гэта добра, але калі ў цябе ёсць паветраная перавага над праціўнікам. Краіны НАТА маюць шмат самалётаў, і яны могуць дазволіць сабе прытрымлівацца ёй цалкам.

— Знішчальнікі, якія стаяць на гэты момант на ўзбраенні ва Украіны, не могуць супрацьстаяць расійскім. Украіне не трэба шмат самалётаў, але Украіне патрэбныя самалёты новага пакалення. Усе б здзівіліся, каб украінцы пайшлі ў наступ з лукамі і стрэламі, але чамусьці ўсе лічаць нармальным, што ўкраінцы ідуць у наступ без сучасных самалётаў.

— Мяцеж ПВК «Вагнер» пакуль што не аслабіў расійскія лініі абароны. Яе перадыслакацыя ў Беларусь — гэта таксама пагроза, але перад Украінай цяпер столькі пагроз, што калі пералічваць усе, то галава пойдзе кругам.

— УСУ працягнуць наступаць, што б там ні было з Запарожскай АЭС або пагрозамі ядзерных удараў. Рускія ўсё робяць з мэтай запалохвання, але здавацца перад запалохваннем ніхто не збіраецца.

Чытайце таксама:

Залужны: Нам удалося перахапіць стратэгічную ініцыятыву, ёсць прасоўванне

Залужны — сяржанту-штурмавіку: Ану, адзеўся бягом! Заробіш у мяне!

Украінскі Манэргейм. Хто ён, генерал Залужны, і чаму яго тактыку цяпер вывучаюць ва ўсім свеце

Клас
54
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3