Фота: armiflot.ru

Фота: armiflot.ru

Уначы 23 чэрвеня праціўнік нанёс удар па Украіне з самалётаў стратэгічнай авіяцыі. На гэты раз атака была скіраваная на ваенны аэрадром у Хмяльніцкай вобласці.

Пускі ажыццяўляліся каля апоўначы з Каспійскага мора з 4-х бамбардзіроўшчыкаў Ту-95МС, як піша «Украінская праўда».

Усе 13 крылатых ракет Х-101/х-555 былі знішчаныя супрацьпаветранай абаронай, большасць — у Хмяльніцкай вобласці.

Акрамя таго, па даных паветраных сіл, украінскія абаронцы знішчылі варожы разведвальны БпЛА нявызначанага тыпу.

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1