У Мінску 20 лістапада падпісаны план ваеннага супрацоўніцтва паміж Міністэрствам абароны Беларусі і Міністэрствам нацыянальнай абароны Польшчы. Пра гэта паведамілі ў прэс‑службе беларускага абароннага ведамства.

З беларускага боку дакумент падпісаў начальнік упраўлення міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны Ігар Зароўкін, з польскага — намеснік дырэктара дэпартамента ваенных замежных спраў Міністэрства нацыянальнай абароны Рафал Сенюх.

План прадугледжвае рэалізацыю шэрагу сумесных праектаў у галіне міратворчай і верыфікацыйнай дзейнасці, інфармацыі і прэсы, баявой падрыхтоўкі войскаў, іх інжынернага забеспячэння, прававога і фінансавага забеспячэння вайсковай дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?