Валерый Залужны. Фота: «Украінская праўда»

Валерый Залужны. Фота: «Украінская праўда»

«Я ўчора атрымаў ліст ад украінскага галоўнакамандуючага, нашага сябра Валерыя Залужнага, што ягоны ўдзел нават праз відэаканферэнцыю немагчымы, улічваючы складаную аператыўную сітуацыю ў абароне супраць расійскай агрэсіі. Нашы найлепшыя пажаданні з украінскімі абаронцамі. Мы сфакусаваныя атрымаць ацэнку Валерыя ад яго ваеннага прадстаўніка … аб апошнім развіцці сітуацыі на месцах, дзе ўкраінцы ваююць за тое, што па праве ім належыць».

Ён адзначыў, што члены Вайсковага камітэта заслухаюць інфармацыю ад ваеннага прадстаўніка Украіны пры NATO генерал-маёра Сяргея Салкуцана.

«Сённяшняя дыскусія першапачаткова будзе сфакусаваная на расійскай агрэсіўнай вайне супраць Украіны. Расія ўжо 15 месяцаў знаходзіцца ў тым, што, як яны думалі, будзе трохдзённай вайной. Галіяф захістаўся, бо Давід прадэманстраваў выдатную стойкасць і тактычную дасканаласць пры падтрымцы 50-ці дзяржаў па ўсім свеце», — сказаў адмірал Баўэр.

Чытайце таксама:

Украіна мае ўсё неабходнае, каб вызваліць землі, захопленыя за апошнія 14 месяцаў — Блінкен

Данілаў: Канчатковы план контрнаступлення Зяленскі яшчэ не зацвердзіў

ЗША не маюць намеру адпраўляць дальнабойныя ракеты ва Украіну — СМІ

Клас
24
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2