На думку Блінкена, Украіна мае ўсе неабходныя рэсурсы, у тым ліку зброю, для адваявання тэрыторый, якія былі захопленыя з 24 лютага.

«У іх ёсць… усё неабходнае для таго, каб працягваць паспяхова адваёўваць тэрыторыі, якія былі захопленыя Расіяй за апошнія 14 месяцаў», — сказаў дзяржсакратар ЗША.

Ён адзначыў, што размова ідзе не толькі пра ўзбраенне, але і пра падрыхтоўку людзей.

9 мая Пентагон аб'явіў пра новы пакет ваеннай дапамогі Украіне на суму ў 1,2 мільярда даляраў.

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0