Фініш пераможцы

Фініш пераможцы

Наш суайчыннік пераадолеў дыстанцыю за 2 гадзіны 17 хвілін 14 секунд, паведамляе «Народная Воля».

Другое месца ў марафоне заняў Патрык Эрэнг з Кеніі, які паказаў час 02:19:13, а трэцяе — Іван Сюрыс з Малдовы, які прыбег да фінішу за 02:23:40.

Уладзіслаў Прамаў — удзельнік Алімпійскіх Гульняў у Рыа-дэ-Жанейра ў 2016 годзе, удзельнік Кубка Еўропы ў бегу на 10000 м 2017 года (11 месца ў асабістым і 5 месца ў камандным заліку), пераможца Кубка Беларусі 2017 года ў бегу на 5000 м, пераможца чэмпіянату Беларусі 2017 года ў бегу на 10000 метраў. Цяпер выкладае ў Мінскім гарадскім цэнтры алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы.

Як паведамілі арганізатары Гутэнбергскага марафону, за бегуноў балелі каля 35000 гледачоў. Поўную марафонскую дыстанцыю працягласцю каля 42 кіламетраў завяршылі каля 900 спартсменаў.

Чытайце таксама:

Брытанец у 2022 годзе прабег 365 марафонаў

Упершыню беларуска фінішавала на ўсіх шасці самых значных марафонах свету

Кітаец прабег марафон за 3,5 гадзіны, хоць курыў усю дыстанцыю

Клас
21
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1