Ала Касабуцкая — першая беларуска, якая фінішавала на ўсіх шасці самых значных марафонах свету. Фота: інстаграм
Адначасова з гэтым у Беларусі з'явілася першая ўладальніца медаля World Marathon Majors Six Star Finishers, якім узнагароджваюць тых, хто здолеў скарыць усе шэсць топавых марафонаў свету: Бостанскі, Нью-Ёркскі, Чыкагскі, Берлінскі, Лонданскі і Такійскі.
Ала паслядоўна з 2015 года фінішавала на элітных марафонах, але свае карэктывы ўнёс кавід, і апошні з пераліку, Такійскі марафон, удалося скарыць толькі сёння, на тры гады пазней, чым планавалася.
Ніжэй — вынікі Алы на ўсіх шасці марафонах:
2015 — Нью-Ёрк (4:05:28),
2016 — Чыкага (3:35:33),
2017 — Берлін (3:17:22),
2018 — Бостан (3:21:36),
2019 — Лондан (3:05:43),
2023 — Токіа (3:24:17).
Апроч сваіх марафонскіх подзвігаў, Ала Касабуцкая вядомая таксама тым, што ў 2021 годзе стала першай беларускай, якая здолела ўзысці на гару Джамалунгма — найвышэйшы пункт планеты.
Напярэдадні сённяшняга марафону ў Токіа ўсе шэсць топавых марафонаў пераадолела 8143 чалавекі. З іх 1544 прадстаўляюць ЗША, 771 — Вялікабрытанію, 453 — Італію, 439 — Германію, 400 — Кітай.
Сярод суседзяў Беларусі 86 уладальнікаў медаля World Marathon Majors Six Star Finishers паходзяць з Польшчы, 37 — з Расіі, 11 — з Украіны, 3 — з Літвы, 2 — з Латвіі.





