У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 25 красавіка 2022 года Аляксея прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) і асудзілі да 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта такі тэрмін запрасіў пракурор.

Тэрмін палітвязень адбываў у папраўчай калоніі №15 у Магілёве. Сёння Аляксей выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, паведамляе «Гомельская вясна». У зняволенні ён адбыў 1 год, 3 месяцы і 8 дзён.

Чытайце таксама:

Выйшла на волю спявачка Аляксандра Захарык

Дзяўчыну затрымалі за каментары. Вось як яе адшукалі

Пластычнага хірурга Аляксея Дужага прысудзілі да двух гадоў «хіміі»

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1