Паведамленне было лаканічным:

«Я дома. Дзякуй усім, хто непакоіўся».

Праваабаронцам стала вядома, што 27 красавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска разглядалі справу супраць Аляксандры Захарык. Суддзя Іна Сівец прызначыла спявачцы пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі (тэрмін і від пакарання праваабаронцам пакуль невядомыя). У выніку Аляксандру вызвалілі ў зале суда.

Аляксандру Захарык затрымалі сёлета 30 студзеня. 34-гадовую жанчыну абвінавачвалі ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх».

Захарык — джазавая спявачка, удзельніца шоу «Голас». У 2009 і 2016 гадах яна выходзіла ў фінал нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне». Акрамя таго, Аляксандра выступала з гуртом Apple Tea і працавала над уласным праектам ZAKHARIK.

Чытайце таксама:

Дзяўчыну затрымалі за каментары. Вось як яе адшукалі

Пластычнага хірурга Аляксея Дужага прысудзілі да двух гадоў «хіміі»

У Гродне зноў прычапіліся да жанчыны ў штанах з БЧБ

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?