МЗС Украіны ў супрацоўніцтве з іншымі ведамствамі эвакуіравала з зоны баявых дзеянняў у Судане за 24-26 красавіка 91 чалавека. Фота: oleg.nikolenko.50 / Facebook

МЗС Украіны ў супрацоўніцтве з іншымі ведамствамі эвакуіравала з зоны баявых дзеянняў у Судане за 24-26 красавіка 91 чалавека. Фота: oleg.nikolenko.50 / Facebook

Паводле прадстаўніка МЗС, «дзякуючы шматузроўневай, старанна спланаванай аперацыі» Украіна эвакуіравала з Судана 91 грамадзяніна, сярод іх 83 — украінцы. 64 украінца выказалі жаданне вярнуцца на радзіму.

Нікаленка паведамліў, што іншую групу, якая складалася з 5 украінцаў, удалося 26 красавіка раніцай вывезці аўтобусам на тэрыторыю Егіпта. Цяпер яны знаходзяцца ў бяспецы.

Яшчэ трое грамадзян былі эвакуіраваны ў каардынацыі з урадам Германіі.

У той жа час Беларусь і Расія паведамлялі, што чакаюць больш бяспечнага часу. Паводле амбасадара РФ у Судане Андрэя Чарнавола, расійскі бок прапрацоўвае пытанне эвакуацыі расіян з Судана. Ён растлумачыў, што прамаруджванне звязана з ацэнкай пэўных рызык і пагроз, якія трэба мінімізаваць.

МЗС Беларусі паведамляла, што ў сталіцы Судана Хартуме знаходзяцца 10 беларусаў. Паводле МЗС, усе ў бяспецы, аднак эвакуацыя пакуль немагчымая з-за боесутыкненняў у краіне.

15 красавіка ў Судане ўспыхнулі жорсткія баі паміж мясцовымі вайскоўцамі і сіламі хуткага рэагавання — ваенізаванымі фарміраваннямі краіны. Рознагалоссе ўзнікла з нагоды інтэграцыі апошніх у склад войска і адтэрміноўкі падпісання падтрыманага міжнароднай супольнасцю пагаднення з палітычнымі партыямі аб пераходзе да дэмакратыі.

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1