У Паставах канфіскавалі аўтамабіль за знойдзеныя ў ім пяць «экстрэмісцкіх» улётак
Суддзя суда Пастаўскага раёна Наталля Максімовіч 4 красавіка, разгледзеўшы справу аб адміністрацыйным правапарушэнні, прадугледжаным ч. 1 арт. 19.11 КаАП, у дачыненні да мясцовага жыхара Андрэя Стабулянца, аштрафавала яго на 740 рублёў і канфіскавала аўтамабіль, у якім, на думку ўладаў, правапарушальнік захоўваў улёткі «экстрэмісцкага» зместу, паведамляе «Віцебская вясна».
Пастаўская суддзя Наталля Максімовіч
Паводле матэрыялаў справы, 16 сакавіка міліцыянты знайшлі ў бардачку аўтамабіля маркі Volkswagen Bora, якая належыць Стабулянцу, «інфармацыйную прадукцыю, якая прапагандуе экстрэмісцкую дзейнасць, з мэтай далейшага яе распаўсюджвання».
У знойдзеных пяці ўлётках прапагандавалася дзейнасць арганізацыі «Нацыянальнае антыкрызіснае ўпраўленне», якую ўзначальвае Павел Латушка.
Чытайце таксама:
У Мінску затрымалі хлопцаў, што запалілі жоўта-блакітныя фаеры
Учора ў Мінску быў затрыманы Міхаіл Атрахімовіч
Паліну Шарэнду-Панасюк зноў будуць судзіць
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ