«Дата вызвалення была прызначаная на 6 жніўня 2023 года, але цяпер усе тэрміны сцерліся», — напісаў ён.

Крымінальная справа заведзеная зноў па частцы 2 артыкула 411 КК («злоснае непадпарадкаванне патрабаваннем адміністрацыі папраўчай установы»). У красавіку Паліна атрымала яшчэ адзін год калоніі па такім жа артыкуле.

Паліну Шарэнда-Панасюк затрымалі ў пачатку студзеня 2021 года і затым асудзілі на два гады пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх абразе, а таксама ў абразе Аляксандра Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

Палітзняволеную Шарэнда-Панасюк за два з паловай месяцы чацвёрты раз упяклі ў ШІЗА

Ці часта ўжо асуджаным палітвязням узмацняюць пакаранне?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?