Фота ілюстрацыйнае
«Наступны пакет санкцый ЕС у дачыненні да Расіі ў асноўным будзе тычыцца паляпшэння выканання і новых інструментаў прадухілення абыходу санкцый.
Новыя імёны людзей/кампаній таксама, як заўсёды, з'явяцца, але, як і чакалася, без «атамкі» і без брыльянтаў», — канстатаваў Ёзвяк.
Па ягоных словах, «іншая прапанова, вядома, накіраваная на паўночную частку трубаправода «Дружба», які ідзе з Расіі праз Беларусь у Польшчу і Германію».
«Аднак энергетычныя санкцыі было цяжка ўзгадніць у апошніх некалькіх пакетах санкцый», — дадаў ён.
Чытайце таксама:
Абыходзіць санкцыі «кашальку Лукашэнкі» Зайцаву дапамагае стаўбцоўскі ксёндз Лашук — БРЦ
Польшча і краіны Балтыі прапанавалі адключыць «Газпрамбанк» ад Swift
Краіны «Вялікай сямёркі» абмяркоўваюць татальную забарону экспарту ў Расію





