Фота: AP

Фота: AP

Напярэдадні амерыканскае выданне Bloomberg таксама напісала са спасылкай на свае крыніцы, што ЗША і саюзнікі Украіны абмяркоўваюць «прамую забарону на большую частку экспарту ў Расію». Згодна з гэтым паведамленнем, афіцыйныя асобы «Групы сямі» вядуць дыскусіі па названым пытанні напярэдадні саміту лідараў G7, які адбудзецца ў Японіі ў маі.

Мяркуецца, што ў выпадку адабрэння «Вялікай сямёркай» аналагічныя забаронныя меры ўвядуць і дзяржавы — удзельніцы ЕС.

Адказваючы на просьбу пракаментаваць паведамленне Bloomberg, генеральны сакратар кабінета міністраў Японіі Хіракадзу Мацуна сказаў, што ўрад ведае пра яго, але пры гэтым не можа раскрываць змест дыскусій, якія ідуць паміж краінамі «Вялікай сямёркі» і іх аднадумцамі з нагоды магчымых новых санкцый супраць Расіі.

«Важным для хутчэйшага спынення расійскай агрэсіі з'яўляецца тое, што G7 захоўвае адзінства ў пытанні суровых санкцый супраць Расіі і аказання цвёрдай падтрымкі Украіне», — сказаў Хіракадзу Мацуна.

Японскі міністр эканомікі, гандлю і прамысловасці Ясутосі Нісімура, якому задалі аналагічнае пытанне на прэс-канферэнцыі ў Токіа, адмовіўся раскрыць падрабязнасці, сказаўшы, што гэта пытанне ляжыць у плоскасці дыпламатычных перамоў.

Як піша Bloomberg, калі такая пастанова будзе прынятая, гэта можа цалкам змяніць сённяшні рэжым санкцый, бо забароніць прадаваць у Расію што б там ні было, за выключэннем абмежаванага спісу дазволеных тавараў, такіх як лекі або прадукты харчавання.

У адпаведнасці з бягучымі Правіламі ўведзены супраць Масквы санкцыйны рэжым дзейнічае роўна наадварот: па змаўчанні любы экспарт дазволены, а абмежаванні распаўсюджваюцца толькі на асобныя тавары.

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0