Новы генплан Магілёва звярнуў увагу даследчыкаў тым, што ім прадугледжваецца ўключэнне ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў адразу некалькіх дзясяткаў (каля 80) будынкаў у гістарычным цэнтры Магілёва, што былі пабудаваны ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў. Гэта даваенная і паваенная архітэктура вуліц Першамайскай, Ленінскай, Піянерскай, Лепяшынскага, Міронава і іншых.

Таксама ў тэксце генплана адзначаецца, што ў раёне вуліц Садовая, Мянжынскага, Пляханава, Вароўскага, Вакзальная і іншых захаваліся прыклады драўлянай забудовы першай паловы ХХ стагоддзя, якія маюць характэрныя элементы драўлянай архітэктуры гэтага перыяду. «Прыклады драўлянай гістарычнай забудовы мэтазгодна захаваць і выпрацаваць рэгламенты (патрабаванні) па яе змесце і эксплуатацыі».

Пазнаёміцца з праектам можна па гэтай спасылцы.

Генеральны план — гэта праект, які вызначае стратэгію комплекснага горадабудаўнічага развіцця горада і прылеглых тэрыторый. Звычайна гэта амбіцыйны план, якім прадугледжваецца комплекснае аднаўленне архітэктурных помнікаў гістарычнага цэнтра, развіццё транспартнай інфраструктуры, план па будаўніцтве новых жылых раёнаў і гэтак далей.

Чытайце таксама:

Новая скульптура льва ў Магілёве напужала некаторых гараджан — і вось чаму

З тэрыторыі колішняга мінскага касцёла Святога Тамаша Аквінскага знікла ахоўная шыльда

Рэшткі сядзібы ў Ручыцы на Вілейшчыне ўнеслі ў спіс каштоўнасцяў

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0