У пятніцу, 7 красавіка, самая доўгая чарга з грузавікоў сабралася каля пункта пропуску «Казловічы» — «Кукурыкі» на мяжы з Польшчай: тут чакае афармлення больш за тысячу фур. З пачатку тыдня польскія памежнікі і мытнікі прапускаюць толькі палову велікагрузаў ад нормы. Праз пункт пропуску «Брэст» — «Тарэспаль» прапускаюць у сярэднім увогуле нібыта 26% легкавых аўтамабіляў.

Для параўнання: літоўскі бок прапускае ў сярэднім 45% велікагрузаў, латвійскія памежнікі праз пункт «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына» афармляюць 56% транспарту (у чарзе больш за 170 аўтамабіляў).

З затрымкамі ідзе афармленне ў літоўскіх пунктах пропуску «Мядзінінкай» — «Каменны Лог» (610 грузавікоў у чарзе), «Шальчынінкай» — «Беняконі» (490 фур) і «Райгардас» — «Прывалка» (180 велікагрузаў).

Чытайце таксама:

Праз літоўскую мяжу не прапускалі фуру з фалаімітатарамі, прызначанымі для Расіі

Рэдкая з'ява — на мяжы з Польшчай пачала збірацца чарга з аўтобусаў. Колькі часу займае праезд?

З-за чэргаў на польскай мяжы ўладальнікі першачарговых пропускаў не могуць імі скарыстацца

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1