Фота: ілюстрацыйны калаж, фоташоп, выкананы ganc-chas.by

Фота: ілюстрацыйны калаж, фоташоп, выкананы ganc-chas.by

У Расію не хацелі пускаць фуру, якая перавозіла фалаімітатары, бо літоўцы падазравалі ў іх тавар падвоенага прызначэння. Дзмітрый выказаў меркаванне, што наўрад ці такое здарылася б, каб не вайна ва Украіне.

«Цяпер узмацніліся праверкі тавару падвойнага прызначэння. Тавар падвойнага прызначэння — гэта тавар, які можа быць выкарыстаны і ў мірных, і ў ваенных мэтах», — растлумачыў лагіст.

Як расказаў Дзмітрый, еўрапейскія мытнікі ва ўмовах санкцый часта патрабуюць дакумент, што тавар, які перавозіцца, не можа выкарыстоўвацца ў ваенных мэтах. Такія правілы.

«Ёсць для мытні такі спецыяльны код ТН ЗЭД. І неабавязкова там, у гэтым лічбавым кодзе зашыфравана, што перавозяцца фалаімітатары. Напісана будзе ў тым сэнсе, што гэта выраб з гумы або каўчук, іншае, — растлумачыў Дзмітрый. — А з такога матэрыялу могуць быць і тавары падвойнага прызначэння. Ну, умоўна кажучы, накладкі на танкавыя гусеніцы. Таму ў мытні і ўзнікаюць пытанні».

Вось як выглядае ўрывак з дакумента

Вось як выглядае ўрывак з дакумента

Праўда, пастаўшчык, які перавозіў фуру інтымнага грузу, аказаўся настойлівым. Фура ў выніку праехала праз літоўскую мытню, калі была атрыманая даведка, што фалаімітатары не могуць выкарыстоўвацца ў ваенных мэтах. І расіяне свой тавар атрымалі спраўна, хоць і крыху са спазненнем.

Чытайце таксама:

Рэдкая з'ява — на мяжы з Польшчай пачала збірацца чарга з аўтобусаў. Колькі часу займае праезд?

На мяжы з Польшчай перахапілі буйны груз беларускіх цыгарэт, якія завозілі як кактэйльныя саломінкі

З-за чэргаў на польскай мяжы ўладальнікі першачарговых пропускаў не могуць імі скарыстацца

Клас
6
Панылы сорам
3
Ха-ха
81
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2