Раман Пратасевіч у зале суда. Фота: «Мінская праўда»

Раман Пратасевіч у зале суда. Фота: «Мінская праўда»

Падчас судовага пасяджэння Раман Пратасевіч пракаментаваў дзяржСМІ магчымую экстрадыцыю Сафіі Сапегі ў Расію.

«Гэта асабістая справа Сафіі і яе сям'і, калі яна так хоча адбываць пакаранне ў Расіі. Мы з ёй ужо даўно не мелі кантакту і нічога не абмяркоўвалі з гэтай нагоды», — адзначыў Раман Пратасевіч, прыводзіць яго словы «Мінская праўда».

Па справе таксама зменена абвінавачанне Сцяпану Пуцілу (яго і Яна Рудзіка судзяць разам з Пратасевічам завочна).

Першапачаткова фігурантам справы было выстаўлена абвінавачанне па больш чым 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса, сярод якіх у тым ліку фігуруе змова з мэтай захопу ўлады.

З пераліку абвінавачання, агучанага ў самым пачатку працэсу, цяпер Пуцілу не выстаўлены ч. 2 арт. 342 і ч. 3 арт. 293, а таксама канкрэтызавана апісанне яго злачыннай дзейнасці. Гэта значыць, у эпізодах, якія тычацца арганізацыі беспарадкаў і дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, у новым абвінавачанні ўжо не ўказваецца, што абвінавачваны ажыццяўляў навучанне і матэрыяльнае забеспячэнне асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях.

У працэсе абвешчаны перапынак да 13 красавіка.

Пракуратура налічыла 30 мільёнаў рублёў шкоды ад дзейнасці Nexta

«Маршруты абмяркоўваліся з Пальчысам, а жаночымі маршамі займалася Касцюгова». Пратасевіч даў паказанні ў судзе

Пратасевічу, Пуцілу і Рудзіку інкрымінуецца не менш за 1586 злачынстваў

Клас
2
Панылы сорам
31
Ха-ха
13
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
21