Фота: БелТА

Фота: БелТА

Рудзік і Пуціла знаходзяцца за мяжой. Раман Пратасевіч у зале пасяджэнняў, ён пад хатнім арыштам. Пратасевіч прызнаў віну ў поўным аб'ёме.

БелТА паведамляе, што абвінавачаным інкрымінуецца здзяйсненне не менш за 1586 злачынстваў. Што менавіта лічыцца злачынствамі, БелТА не ўдакладняе.

Падсудныя абвінавачваюцца ў арганізацыі масавых беспарадкаў, падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, закліках да санкцый у дачыненні да Беларусі, стварэнні або кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем і іншых цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынствах. Акрамя таго, усім траім прад'яўленае абвінавачванне ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады. Усяго Пуцілу інкрымінаванае здзяйсненне злачынстваў па 7 артыкулах Крымінальнага кодэкса, Рудзіку і Пратасевічу — па 10 і 11 адпаведна.

Таксама паведамляецца, што была ўсталяваная сувязь падсудных з Сяргеем Ціханоўскім, Мікалаем Статкевічам, Ігарам Лосікам, Віктарам Бабарыкам, Марыяй Калеснікавай, а таксама са Святланай Ціханоўскай, Франакам Вячоркам і Валерыем Цапкалам.

Як заявіў дзяржаўны абвінаваўца, Пуціла, Рудзік і Пратасевіч, апроч іншага, былі датычныя да распрацоўкі плана па перадачы дзяржаўнай улады Святлане Ціханоўскай.

Сёння ў Мінску судзяць кіраўнікоў Nexta. Пратасевіча змусілі выказацца пра калег

Клас
5
Панылы сорам
11
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
7