Скрыншот з відэасюжэту МУС

Скрыншот з відэасюжэту МУС

У сярэдзіне верасня 2022 года сілавікі затрымалі пяцярых мінчукоў за тое, што яны вывесілі вялікія нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны на фасадзе дома па вуліцы Лесі Украінкі ў Мінску. Гэта былі Дзяніс Варозаў, Вячаслаў Панцюшэнка, Вольга Церах, Уладзімір Лавор і Кацярына Зарэцкая.

Супраць гэтых людзей спачатку завялі крымінальную справу за «злоснае хуліганства», але ўжо праз два тыдні пасля затрымання МУС прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» канал у мабільным дадатку Zello, праз які камунікавалі мінчукі пры арганізацыі акцыі.

У выніку справу перакваліфікавалі на ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне або ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні») і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Сёння суддзя Дзіна Кучук прызначыла чатыром абвінавачаным па пяць гадоў калоніі: Дзянісу Варозаву і Вячаславу Панцюшэнку — ва ўмовах узмоцненага рэжыму, Вользе Церах і Кацярыне Зарэцкай — ва ўмовах агульнага рэжыму.

Уладзіміру Лавору прысудзілі чатыры гады і дзевяць месяцаў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

На першым пасяджэнні дзяржаўны абвінаваўца заявіў хадайніцтва аб правядзенні працэсу ў закрытым рэжыме па «прычыне прадухілення распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў». Суддзя Кучук задаволіла хадайніцтва.

Сукамернікі Дзяніса Воразава распавядалі праваабаронцам пра яго жорсткае затрыманне: «Яго вывозілі ў лес і пагражалі забіць».

Чытайце таксама:

20 сакавіка пачнуць судзіць палітвязняў, якія вывесілі нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны

Затрымалі за вывешванне нацыянальных сцягоў Беларусі і Украіны, але судзіць будуць за «экстрэмізм»

МУС прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» суполку Xinkalik у праграме Zello, якім карыстаюцца кіроўцы

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
42