Дзмітрый Дзешка на «Дажынках», 2022 год. Фота: synkovichy.by 

Дзмітрый Дзешка на «Дажынках», 2022 год. Фота: synkovichy.by 

Пра смерць аграрніка дазналася «Радыё Рацыя». Па яе звестках, ён скончыў жыццё самагубствам. Прычыны невядомыя.

Крыніцы, блізкія да сям’і Дзешкі, пацвердзілі «Нашай Ніве», што мужчына памёр 2 красавіка, але ўстрымаліся казаць, што з ім стала.

Адзін з жыхароў аграгарадка Елка, дзе месціцца кантора кааператыву, мяркуе, што Дзешка мог засіліцца. Па словах вяскоўца, ля дома нябожчыка ён бачыў міліцыю, а ў гаспадарцы, нібыта, «былі праблемы».

Афіцыйнага пацвярджэння смерці дэпутата Зэльвенскага райсавета і кіраўніка сельгаскааператыва «Сынкавічы» на 3 красавіка няма.

Дзмітрый Дзешка — з Брэсцкай вобласці. У яго 20-гадовы стаж працы ў сельскай гаспадарцы. Ён патомны аграрнік. Яго бацька рабіў заатэхнікам. Па адукацыі Дзешка — аграном.

Акрамя працы ў сельгаспрадпрыемствах, ён быў і начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі Слонімскага райвыканкама. «Сынкавічамі» кіраваў з 2011 года.

На «Дажынках» у «Сынкавічах», 2022 год. Фота: synkovichy.by 

На «Дажынках» у «Сынкавічах», 2022 год. Фота: synkovichy.by 

Гаспадарка Дзмітрыя Дзешкі — адна з найлепшых у Зэльвенскім раёне.

У 2020 годзе сельгаскааператыў быў на рэспубліканскай дошцы гонару.

Летась Дзешка хваліўся ўраджаем. З размахам гаспадарка правяла «Дажынкі», на якіх шмат працаўнікоў было адзначана за добрую працу.

Па словах падначаленых, Дзмітрыя Дзешку працоўны калектыў «не паказушна паважаў». Цяпер яны непакояцца пра тое, што будзе з гаспадаркай, бо, паводле іх, Дзешка ведаў, «у якія дзверы грукаць».

Кааператыў «Сынкавічы» спецыялізуецца на жывёлагадоўлі, вырабе малака і мяса буйной рагатай жывёлы. У гаспадарцы тры малочнатаварныя фермы, адзін малочнатаварны комплекс, а таксама дзве фермы і адзін комплекс па вырошчванні і адкорме кароў. У ёй вырошчваюць збожжа і рапс. Прадукцыю гаспадарка прадае дзяржаўным перапрацоўчым прадпрыемствам.

Глядзіце таксама:

Спусташэнне сяла набывае жахлівыя маштабы нават у раёнах, якія лічацца заможнымі

Што пабачыць на правым беразе Нёмана?

Белстат: Насельніцтва за мінулы год скарацілася амаль на 55 тысяч чалавек

Клас
5
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
11
Сумна
42
Абуральна
7