Беларуская рэжысёрка Юля Шатун стала для многіх сапраўдным кінаадкрыццём 2017 года. Поўнаметражны дэбютны фільм рэжысёркі «Заўтра» ў 2018 годзе заваяваў адразу чатыры ўзнагароды на буйным Міжнародным кінафестывалі ў Марселі. А ў 2019-м Юля зняла фільм «Межы» — гэта аўтарскае, вельмі арыгінальнае па форме паэтычнае кінаэсэ на тэму пошукаў сваёй і чужой, асабістай і мастацкай ідэнтычнасці ў зменлівым свеце.

Ідэя фільма нарадзілася ў цягніку, там жа пачынаецца і кінагісторыя. Гэта фільм-падарожжа па чатырох гарадах, а таксама па сучаснасці і мінулым, бо выкарыстоўваюцца кадры, знятыя рэжысёркай у сучасны перыяд і яе бацькам 25 гадоў таму. Яны зліваюцца ў адно галасавое паведамленне невядомаму чалавеку і так ці інакш прыводзяць нас да нейкіх бачных ці нябачных межаў у геаграфіі, гісторыі ці кінематаграфіі.

Дакументальная стужка «Межы» дэманстравалася ў першай за гісторыю існавання беларускай праграме фестывалю кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» ў 2020 годзе.

Анлайн-кінатэатр беларускага кіно Vodblisk таксама заснаваны ў лютым камандай «Паўночнага ззяння». Новыя стужкі ў ім дадаюцца штомесяц. Каб глядзець фільмы ў беларускім анлайн-кінатэатры, трэба зарэгістравацца. Доступ да любога фільма каштуе 5 даляраў і выдаецца на 30 дзён, за гэты час фільм можна пераглядзець колькі заўгодна разоў.

Першы фільм з'явіўся на гэтай платформе 1 сакавіка. Ім стала стужка «Мая бабуля з Марса» — дакументальнае кіно пра бабулю рэжысёра ў анексаваным Крыме, знятае Аляксандрам Міхалковічам. 

Чытайце таксама:

З сакавіка запрацуе анлайн-кінатэатр беларускага кіно

Мінкульт адмяніў кінафестываль «Нефільтраванае кіно» за два дні да пачатку

Пасхалка для беларусаў: у серыяле «Экстрапаляцыі» паказалі пратэсты будучыні пад бчб-сцягам і са словамі Каліноўскага

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0