Кадр з фільма «Мая бабуля з Марса»

Кадр з фільма «Мая бабуля з Марса»

Новыя стужкі будуць дадавацца штомесяц.

Першы фільм на платформе з'явіцца 1 сакавіка. Гэта «Мая бабуля з Марса» — дакументальнае кіно пра бабулю рэжысёра ў анексаваным Крыме, знятая Аляксандрам Міхалковічам. 

Каб глядзець фільмы ў беларускім анлайн-кінатэатры, трэба зарэгістравацца. Доступ да любога фільма каштуе 5$ і выдаецца на 30 дзён, за гэты час фільм можна пераглядзець колькі заўгодна разоў.

Для гледачоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, Vodblisk у 2023 годзе будзе бясплатны. Гэта звязана з тым, што праз мэты бяспекі кінатэатр пакуль не можа прымаць плацяжы ад карыстальнікаў з Беларусі. 

На платформе будуць таксама дыскусіі і гутаркі з беларускімі рэжысёрамі, прадзюсарамі ды іншымі кінадзеячамі. Суправаджаць кожны фільм будзе размова з яго стваральнікамі і стваральніцамі. Дыскусіі будуць у вольным доступе для ўсіх, незалежна ад геаграфіі.

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1