«Зламаныя дзіды вакол медалёў — гэта тое, што пабачыць я, па-шчырасці, не чакаў. 

Народ і праўда на сур'ёзных шчах гатовы абмяркоўваць узровень пафасу таго прадмета, які з'яўляецца абсалютным выражэннем пафасу, бо і задуманы для таго, каб пафас выражаць.

Дзіўна, што вы вырашылі пачаць з нашага няшчаснага кейса. 

А вакол жа столькі цудоўных краін. З гімнамі.

Чаму б не дакалупацца да гімнаў? Там такая паэзія, што мамачка мая. 

Пойдзем дзеці Айчыны,
Дзень славы настаў!
Супраць нас тыраніі!
Уздымаецца крывавы сцяг!
Чуеце ў нашай вёсцы
Выюць варожыя салдаты?
Яны ідуць да вас,
Каб забіваць вашых дзяцей і сяброў!

Як вам гэта, Патрысіі мае дарагія і Нікаля?

А гербы. 21-е стагоддзе, а мы ўсе спрэс рыцары, арлы і драконы. Мячы ды шчыты. І коні, коні… А пасярод драконаў і рыцараў трэба што? Трэба медаль тыпу «выказваем шчырую падзяку ад імя грамадзян Рэспублікі Беларусь за пасільны ўнёсак у павышэнне ВУП? Так яно павінна выглядаць) Набранае шрыфтам Сан Францыска?)

Ну, ізініце.

А што тычыць сувязі з «дойчланд юбер аллес» — то, ну, рэбзя, сітуацыя такая. Пентаграмы за***лі камуністы, свастыкі фашысты, арнаменты — ябацькі. Калі не спыняцца, то варта прызнаць, што егіпцяне зашкварылі піраміды, Напалеон — ідэю свабоды і роўнасці, і наогул што ні вазьмі — яно ужо зас**тае, бо мудакі яны з'явіліся не зараз і знікаць не збіраюцца. Так што бярыце тое, што падабаецца, адмывайце, адцірайце, вешайце на грудзі, і ўпірод. І ўвысь.

Па-над усім».

Клас
70
Панылы сорам
13
Ха-ха
25
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
6