Фота з сацсетак

Фота з сацсетак

Менш за тыдзень таму расійскаму фігурысту Раману Кастамараву зрабілі першую аперацыю — ампутавалі ступні.

Па словах дактароў, на фоне каранавіруснай інфекцыі ў Рамана развіўся сэпсіс. У спартсмена пачаўся некроз у ніжніх канечнасцях: спачатку ў левай ступні, а потым і ў правай. Медыкам нічога не заставалася, як ампутаваць ступні чэмпіёна. Паралельна дактары змагаліся за рукі спартсмена. Але, на жаль, кісці таксама пачалі чарнець, некроз дабраўся і да рук. Медыцынскія свяцілы да апошняга змагаліся за рукі Рамана, але на жаль, спартсмену станавілася ўсё горш і горш.

— Кастамараву правялі другую аперацыю. Ампутавалі абедзве кісці рук, — распавяла kp.ru крыніца ў медыцынскіх колах.

Аднак афіцыйнага пацвярджэння гэтай сумнай навіны рэпарцёры пакуль не атрымалі. Аксана Домніна яшчэ 8 лютага, у дзень нараджэння Рамана, патлумачыла, што як толькі Кастамараў паправіцца, ён сам, калі захоча, раскажа пра сваё здароўе.

Раман Кастамараў трапіў у бальніцу яшчэ на пачатку студзеня. Фігурыст трапіў у шпіталь з цяжкай пнеўманіяй. Спачатку яго падключылі да ШВЛ, а потым, калі яго стан пагоршыўся, да ЭКМА (метад штучнага насычэння крыві кіслародам пры развіцці цяжкай вострай дыхальнай недастатковасці).

У сваю чаргу, Mash піша, што інфармацыя пра ампутацыю кісцяў рук — фэйк,

Кастамараву ампутавалі некалькі пальцаў на абедзвюх руках. Паводле інфармацыі выдання, дактары своечасова спынілі заражэнне і выратавалі канечнасці спартсмену. Цяпер фігурыст знаходзіцца ў свядомасці, яго стан працягваюць падтрымліваць з дапамогай падачы кіслароду праз адмысловую трубку ў гартані. Дактары рэгулярна перавязваюць яму раны і старанна за ім сочаць.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
30
Абуральна
3