Некаторыя СМІ і тэлеграм-каналы паведамілі, што Бразілія, Германія, Канада і Італія заклікалі сваіх грамадзян пакінуць Беларусь. Гэта не так.

МЗС Нямеччыны сапраўды 13 лютага абнавіла сваю рэкамендацыю, выдадзеную 3 сакавіка 2022 года пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну, з перасцярогай ад наведвання Беларусі.

Але прычына абнаўлення рэкамендацый — выключна закрыццё пункту пропуску Бераставіца — Баброўнікі.

Паветраныя зносіны паміж Беларуссю і краінамі Еўрасаюза спыненыя, колькасць пагранпераходаў на мяжы абмежаваная, што робіць перасячэнне мяжы праблемным.

Аналагічна абнавілі свае рэкамендацыі і дыпламатычныя ведамствы Канады, Бразіліі і Італіі. МЗС Італіі, у прыватнасці, адзначае: «На гэты момант сітуацыя з бяспекай у Беларусі не носіць асабліва крытычнага характару». Італьянцам рэкамендуецца ўстрымацца ад паездак у Беларусь.

Панічная рэакцыя на паведамленні дыпведамстваў узнікла на фоне ранейшага аналагічнага паведамлення МЗС Францыі, дзе прайшла рэкамендацыя «неадкладна пакінуць Беларусь».

Нагадаем, што 10 лютага Польшча закрыла перадапошні дзейны пагранпераход з Беларуссю. За дзень да гэтага лукашысты прысудзілі 8 гадоў турмы інтэлектуальнаму лідару польскай меншасці ў Беларусі Андрэю Пачобуту.

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3