Калі вы паспрабуеце зайсці на сайт «Новага Часу» з Беларусі са старой назвай novychas.by, вас будзе чакаць сюрпрыз.

Па-першае, паглядзіце на адрас турагенцыі «Новы час»: Минск, пр-т Революции д. 58 маг. «Утюжок», 6 этаж (473) 228-69-59. А па-другое, тэлефонны код 473 — верагодная зона тэлефонных скамераў. Выглядае на тое, што нехта хоча зарабіць, раскручваючы людзей на платныя званкі.

Чыя гэта задумка, чаму махляры выбралі менавіта гэтае даменнае імя, у рэдакцыі не ведаюць. Выданне просіць чытачоў быць уважлівымі і не весціся на прыдумкі махляроў.

«Фактычнае карыстанне даменам па прызначэнні нам не давалі рабіць з моманту пазасудовай блакіроўкі 29 кастрычніка 2021 года. Пасля гэтага быў ліквідаваны наш заснавальнік, і мы не маглі легальна аплочваць даменнае імя. А ў верасні скончыўся тэрмін рэгістрацыі. І цяпер нехта вырашыў скарыстацца нашай назвай», — напісаў «Новы час».

Чытачы «Нашай Нівы» заўважылі, што новая старонка капіруе сайт турагенцтва «Джэймс Кук», якое знаходзіцца (ці знаходзілася, бо сайт недасяжны) у Варонежы. Адрас і тэлефонны нумар варонежскія.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
35