Фота: KOSTIANTYN LIBEROV / ASSOCIATED PRESS
Як растлумачыў Скібіцкі, разведчыкі пасля абстрэлу пачалі знаходзіць дагукавыя крылатыя ракеты Х-55, якія былі вырабленыя ў 1970-я гады для пераносу ядзернай боегалоўкі. Боегалоўка была канфіскаваная, а баласт дадалі, каб замаскіраваць тое, што яна не нясе карысную нагрузку.
Таксама разведчыкі высветлілі, што гэтыя ракеты былі вырабленыя на ўкраінскім заводзе.
Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў Пентагоне і Брытанскай ваеннай разведцы.
Вадзім Скібіцкі лічыць, што ракеты, хутчэй за ўсё, былі часткай зброі, якую Украіна перадала Расіі яшчэ ў 1990-я гады ў рамках міжнароднага пагаднення, накіраванага на забеспячэнне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны.
Падчас абстрэлаў Расія выкарыстоўвае ўкраінскія ракеты як прынаду, каб прымусіць Украіну ўжыць супраць іх СПА. А ўжо пасля спрацоўвання СПА расійскія бамбардзіроўшчыкі запускаюць больш сучасныя ракеты з разбуральнымі боегалоўкамі.
У рамках пагаднення 1990-х гадоў, вядомага як Будапешцкі мемарандум, Украіна адмовілася ад свайго ядзернага арсенала —трэцяга па велічыні ў свеце, атрыманага ў спадчыну пасля распаду Савецкага Саюза, — і перадала ўсе ядзерныя боегалоўкі Расіі ў абмен на гарантыі бяспекі.
Таксама былі перададзеныя ўсе балістычныя ракеты і стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі Ту-160 і Ту-95.
New York Times піша: «Выкарыстанне старых крылатых ракет, у тым ліку створаных ва Украіне некалькі дзясяткаў гадоў таму, — гэта толькі адзін з элементаў складанага і смяротнага канфлікту, у якім разам з баявымі дзеяннямі мае месца падман».





