Адпаведныя ўказанні ён даў пры разглядзе кадравых пытанняў, піша БелТА.

«Прадпрыемствы, якія былі заснаваныя замежным інвестарам або прыватызаваныя, і замежны інвестар атрымаў гэтыя прадпрыемствы, а сёння (гэта ў асноўным з недружалюбных краін і іншых) сышлі — памахайце ім рукой, перахрысціцеся, што яны пакінулі вам ўласнасць. Усё ж ёсць. Ігар Пятровіч (кіраўнік Адміністрацыі Ігар Сергеенка), я ж вам на прыкладзе «Макдональдса» гэта казаў. Працаваў і працуе. І людзі прыходзяць. І прадукцыю вырабляюць нармальную. Але гэта ўжо наша прадпрыемства. Не захацелі працаваць — ну як хочаце. Нашы людзі не дурныя, каб, як я казаў, гэтую булачку разрэзаць і ўпіхнуць туды лісце салаты або кавалак каўбасы. Дакладна так і тут. Усё ж засталося. Яны ж з сабой нічога не забралі. Але калі б забралі, то я б паздымаў галовы з адказных людзей. Ніхто нічога не павінен забраць. Вы не павінны гэтага дапусціць».

Клас
1
Панылы сорам
23
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4