У спісе чатыры мітрапаліты: Запарожскі і Мелітопальскі Лука (Андрэй Каваленка), Луганскі і Алчэўскі Панцеляймон (Васіль Паваразнюк), Барыспальскі і Браварскі Антоній (Іван Паканіч), Чарнавецкі і Букавінскі Мялецій (Валянцін Ягарэнка) — архіепіскап Канстанцінаўскі Паісій (Віктар Шынкароў), настаяцель Свята-Успенскага кафедральнага сабора ў Херсоне Аляксандр Фёдараў і настаяцель мелітопальскага Свята-Савінскага мужчынскага манастыра Аляксандр Пракапенка.

«Мы робім усё для таго, каб дзяржава-агрэсар не мела ніводнай нітачкі, за якую яна магло б тузаць украінскае грамадства», — пракаментаваў Зяленскі рашэнне Рады нацбяспекі і абароны.

У пачатку снежня прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў пра «духоўную незалежнасць» Украіны і паабяцаў забараніць дзейнасць рэлігійных арганізацый, звязаных з Масквой.

У гэтым годзе Украінская Праваслаўная Царква абвясціла аб разрыве з Маскоўскім Патрыярхатам, але яго ўплыў на УПЦ усё роўна захоўваецца.

УПЦ (Маскоўскага патрыярхату) — другая па колькасці праваслаўная царква ва Украіне з мільёнамі вернікаў і дзясяткамі тысяч культавых збудаванняў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?